Мядзельшчына. Нарач: неба цалуе спакойную сінь.

У Беларусі звыш 20 тысяч азёр і больш за 20 тысяч рэк. Утварыліся яны ў выніку таяння леднікоў, калі імклівыя патокі вады спадалі ў глыбокія расколіны плато. Так узнікаў маляўнічы казачны ландшафт – мазаіка хвалістых раўнін, узгоркау, азёр, шматлікіх рэк і рачулак… Таму і называюць нашу краіну сінявокай.

Нарач – самае буйное возера з існуючых зараз у Беларусі. Яго даўжыня каля 13 км, шырыня – да 10 км, глыбіня дасягае 25 м. Гэта, бадай, самы чысты вадаём на ўсёй еўрапейскай частцы сушы. У возера можна заходзіць на дзесяткі метраў ад берага і заўважаць дакладныя адбіткі сваіх ног на пясчаным дне, а з катамарана ці з лодкі, як у акварыуме, разглядаць рыб, перлавіц, рачкоў. Хвалі Нарачы невысокія і нетаропкія, даганяючы адна адну і пабліскваючы сонечным срэбрам, збягаюць за далёкі, дрыготкі гарызонт. Падчас здаецца, што яны недзе там зліваюцца з небам і люляюць самі аблокі. Паўсюль уздоуж берага ўтульна, ціха і цікава — так, што ледзь не кожны міжволі запавольвае крок, а часцей спыняецца, каб палюбавацца краявідамі, надыхацца гарачым паветрам, пакаштаваць крыштальнай вады з тутэйшых крыніц, пазагараць на пясчаным пляжы. Праг эта складзены сівыя паданні і аповеды, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, у тым ліку аб паходжанні возера. Кажуць, што яно – упалая з неба Божая сляза, а назву прадвызначыла сялянская прыгажуня Найрыта (Нара), якая выбрала абдымкі любых ёй хваляў замест панскіх харомаў.

Нарачанскі край – гераічны край, дзе і народ, і сама прырода ў гады мінулай вайны паўсталі адзінай сілай супраць лютых захопнікаў, аб чым нагадвае і абеліск «Партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай», усталяваны побач з возерам Нарач. Помнік стаіць на вышыні, да яго вядзе вялікая мураваная лесвіца, адкуль адкрываецца выдатныя далягляды. Сёння гэта нацыянальны парк, куды ўваходзяць яшчэ азёры Глубля, Глубелька, Мядзель, Мястра, Баторына, Бледнае і іишыя з іх унікальнымі прыроднымі скарбамі і наваколлем.Тут месціцца найбуйнейшы беларускі курорт з санаторыямі, дамамі адпачынку, гасцінічнымі комплексамі для тысяч турыстаў.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.