Задачамі педагогаў, якія працуюць у дашкольнай установе, з’яўляюцца: выхаванне любові і павагі да сваёй Радзімы, стварэнне ўмоў для пазнання духоўных каштоўнасцей беларускага грамадства, далучэнне дзяцей да культурнай спадчыны свайго народа. Важнай задачай навучання выступае фарміраванне ў дашкольнікаў беларускамоўных зносін з дарослымі і равеснікамі. Толькі ў гэтым выпадку нацыянальная мова можа ўвасці ў штодзённае жыццё дзяцей, стаць сродкам ажыццяўлення розных відаў дзейнасці-гульні, вырашэння практычных задач, успрамання мастацкай літаратуры. З гэтай мэтай 21 лютага ва ўстанове адукацыі ў межах свята былі праведзены тэтамычныя кніжныя выставы: «Падарожжа ў краіну мовы». Кожная серада ў дашкольнай установе праводзяцца «Беларускія серады».