Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшло традыцыйна фальклорна-абрадавае свята Масленіца. Масленіца — гэта вясёлае раставанне з зімой, радаснае чаканне блізкага цяпла, вясновага перараджэння прыроды. Гэтае яркае маляўнічае свята ў канцы зімы радуе і малых, і дарослых. Свята не толькі прынесла радасць дзецям, дарослым, але і дало магчымасць «дакрануцца» да традыцый і абрадаў беларускага народа.