КАЛЯДЫ — самае старажытнае са славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі. Гэта першае свята сонца, якому старажытныя славяне шчыра пакланяліся. Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня засцілае белым абрусам стол, рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім у падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася — як сустрэнеш калядны навагодні вечар — такі будзе і ўвесь год. Нашы выхаванцы сярэдніх груп таксама калядавлі, спявалі, віншавалі малых дзетак. Дапамагалі ім нашы выхавацелі і музычныя кіраўнікі Т. П. Сёмуха і В. А. Высоцкая.