Дашкольнае лясніцтва.
2 кастрычніка 2023г. ў дзіцячым садку адкрылася першае дашкольнае лясніцтва ў Пружанскім раёне. Кожны юны лесавод атрымаў падарунак ад Пружанскага лясгаса з рук дырэктара лясгаса Карніенкі Віктара Віктаравіча і намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Раманюк Ірыны Васільеўны. Таксама на тэрыторыі садка дзеткі пасадзілі свае першыя дрэвы. Больш падрабязней чытайце ў нумары газеты «Раённыя будні»№79.