Заходней адзнакі 185.8 калона была абстраляна з мінамётаў з лесу, што ў 1,5 км паўночней. Полк кідком выйшаў з паласы абстрэлу і працягваў збліжэнне з праціўнікам, які засеў у раёне Магілёўцаў. На падыходзе да Магілёўцаў полк паўторна быў абстраляны мінамётным агнём з напрамку Лыскава.
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 14 ліпеня 1944-га.
Падцягнуўшы тылы, дывізія працягвала пераследаваць праціўніка ў напрамку в. Сабалькі. Праціўнік на рубяжы Сабалькоў прадпрыняў контратаку сіламі двух батальёнаў пяхоты пры падтрымцы 13 танкаў. Контр-атака была паспяхова адбіта. Зламіўшы агнявое супраціўленне праціўніка, дывізія з баямі рухалася наперад, авалодаўшы населенымі пунктамі Груск, Ханявічы, Навікі, Аляксандрава, Сабалькі, Рудня, Хараўшчызна, Вільянава, Куклічы і на рубяжы Масушыны Малыя — Масушыны Вялікія працягвала весці бой.
На працягу 10 і 11.07.1944 193 дывізія паспяхова праследавала праціўніка, пераадольваючы агнявое супраціўленне і балоцістыя ўчасткі, фарсіравала рэкі Грыўда, Ружанка і Шчара, заняла населеныя пункты …. Перасадзічы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Буцькі, Таўцвілы, Навасады, Каплі, Варанілавічы, Ласасін, Клепачы.