19 лютага дашкольная ўстанова святкавала Масленіцу. Выхаванцы і супрацоўнікі сустракалі вясну і пяклі бліны-сімвал Сонца. Масленіца–свята, найвышэйшы ўзровень духоўнай культуры, адпаведны стану душы чалавека. Масленіца суправаджаецца народнымі танцамі, песнямі, гульнямі і традыцыйнымі абрадамі.Масленічныя абрады і дзеянні былі накіраваны на забеспячэнне святковага нострою і садзейнічалі набліжэнню вясны. Правесці Зіму дапамаглі спевы, карагоды і вясёлыя гульні выхаванцаў.
На Масленіцу жадалі: Тым, хто радзiўся, каб весялiўся!
Хто пасварыўся, каб памiрыўся!
Хто спрацаваўся, каб мацаваўся!
Каб дзяды не ведалi бяды, а ўнукi не бачылi мукi!
Каб нiколi рукавок не быў за ручнiчок!
Каб вялiся свiннi i авечкi, а мы ўсе жылi як чалавечкi!
Фотогалерею смотрите в рубрике: Фото и Видео