Папулярызацыя беларускай мовы ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі – сад №3 г.Пружаны».

       Наша  родная беларуская мова – скарбніца, у якую пакаленне за пакаленнем складавалі вопыт сваіх глыбокіх сардэчных пакут і радасцяў. Яна самая надзейная  і трывалая сувязь, што аб’ядноўвае былое сучаснасць  і будучыню, яднае пакаленні народа  ў адно вялікае гістарычнае цэлае. Таму вельмі важна з самага ранняга маленства фарміраваць у дзяцей любоў да роднай мовы, спадчыны сваіх бацькоў.

        Сёняшнія дзеці недастаткова чуюць родную мову. Таму ў іх бедны слоўнікавы запас. Іх маўленне знаходзіцца пад моцным уплывам рускай мовы. Каб далучыць малятак да беларускай мовы, вельмі важна навучыць іх з павагай ставіцца да роднай  мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых – бацькоў, педагогаў, выхавальнікаў, людзей, якія жывуць побач з імі.

      У  нашай дашкольнай  ўстанове  створаны ўсе неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу пэўнага дзіцяці на беларускай мове, нават калі няма магчымасці стварыць асобную беларускамоўную групу. Веданне беларускай мовы з’яўляецца абавязковым патрабаваннем да кіраўнікоў і супрацоўнікаў установы дашкольнай адукацыі.

     Як вядома, задача метадычнай службы дашкольнай установы – дапамагчы выхавальніку авалодаць практычнымі прыёмамі, навучыць яго ўмела карыстацца разнастайнай літаратурай, пашырыць  цікавасць да роднай мовы, да твораў беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, выяўленчага мастацтва. Вельмі эфектыўны і дзейны метад, просты і даступны кожнаму, — чытанне твораў беларускіх майстроў, слова ў арыгінале, на роднай мове і чым больш, тым лепш, толькі пры ім фарміруецца моўнае чуццё, актыўны слоўнік.

     Для таго каб выхавальнікі лепш авалодвалі ведамі і ўменнямі,  выкарыстоўваем  актыўныя метады работы.  З улікам гэтага метадычным кабінетам быў распрацаваны план мерапрыемстваў з кадрамі па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню на два навучальныя гады (2017/2018; 2018/2019гг.).

    Пры арганізацыі работы з кадрамі выкарыстовываем  дыферэнцыраваны падыход. Прымаем не толькі адукацыю педагога, стаж работы з дзецьмі, а і індывідуальныя асаблівасці, схільнасці. Толькі гібкае, рацыянальнае выкарыстанне сродкаў і метадаў дапамагае дабіцца пэўных поспехаў. Для маладых педагогаў дзесным сродкам з’яўляецца паказ арганізацыі і правядзення асобных форм работы, кансультацыі.

    Нашы педагогі – майстры з вопытам удзельнаюць у тэматычных семінарах, праводзяць для маладых спецыялістаў кансультацыі, падрыхтоўка якіх і садзейнічае іх прафесіянальнаму росту. Вынікам дзейнасці творчай групы ясляў – сада стала распрацаванае тэматычнае планаванне для груп дашкольнага ўзросту па тэме «Мая Радзіма – Беларусь!»

    Сур’ёзную дапамогу аказваюць таксама разнастайныя конкурсы, агляды, рэйды. Цікава прайшлі конкурсы мастэрства  сярод педагогаў і бацькамі выхаванцаў “Восеньскі кірмаш”, “Міні — музеяў”, у якім педагогі паказалі сваё мастэрства, парадэманстравалі творчыя здольнасці, а таксама любоў да Бацькаўшчыны, прыроды роднага краю.

     Абавязковай умовай паспяховай работы дашкольнай установы з’яўляецца павышэнне кваліфікаціі педагагічных кадраў, іх самаадукацыі. Неабходнасць пастаянна папаўняць свае веды дыктуецца часам, навукова – тэхнічным прагрэсам. Педагогі павышаюць веды на раённых метадычных аб’яднаннях.

Павышэнне майстэрства педагогаў, папаўненне іх тэарэтычных і практычных ведаў ажыццяўляецца ў дашкольнай установе праз разнастайныя формы метадычнай работы, педагагічныя парады, семінары, кансультацыі.

2017/ 2018 н.г. — педагагічны парад “Выхоўваем грамадзяніна”.

2016/2017н.г.  — педагагічны парад «Культурная спадчына беларусаў».

Дашкольная ўстанова актыўна ўключылася ў вывучэнне і выкарыстанне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пуктуацыі” праз самаадукацыю, педагагічныя гадзіны.

Яшчэ на пачатку сваёй дзейнасці (2008/2009н.г.) мы на педагагічнай парадзе вырашылі лічыць кожную сераду Днём беларускай мовы  ( і да цяпершняга часу) і ўвесь вытворча – педагагічны працэс у гэты дзень планаваць на беларускай мове.

      Найбольш поўна адбываеца далучэнне выхаванцаў да беларускай нацыянальнай культуры праз каляндарна – абрадавы цыкл фальклорных святаў. Мэтазгодна праводзім самыя асноўныя, адаптаваныя да ўзроставага ўспрымання выхаванцамі народныя абрады Восеньскі кірмаш, Каляды, Масленіца, Гуканне вясны, Купалле, Вялікдзень, дзяржаўныя і сямейныя святы.

Форму фальклорных святаў вар’іруем:

  • у выглядзе мерапрыемств ( музычна – спартыўнае);
  • тэматычныя заняткі;
  • як абрад ( калядаванне па хатах);
  • свята (ранішнік).

Выхаванцы засвойваюць беларускую мову, узбагачаюць лексічны слоўнік, набіраюцца народнай мудрасці, беларускіх выслоўяў і прымавак; развучваюць новы фальклорны матэрыял – казкі, песні, гульні, танцы; асэнсоўваюць назвы фальклорных святаў і час правядзення.

       Трэба адзначыць, што такія мерапрыемства не абыходзяцца без удзелу іншых спецыялістаў дашкольнай установы: музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, шэф – повара.

         Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізічна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.  Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі.

          У нашым дзіцячым садзе распрацавана сістэма работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту па развіцці цікавасці ў дзяцей да беларускай народнай гульні і выкарастанні яе ў фізічным і музычным выхаванні.

         Сувязь выхавальніка з музычным і фізічным кіраўнікамі дае вялікую магчымасць для ўдасканалення дзяцей, спрыяе іх большаму знаёмству з беларускімі песнямі і гульнямі.

            Сёння далучэнне дзяцей да вытокаў народнай культуры немагчыма без паслядоўнай, мэтанакіраванай  работы з бацькамі. Толькі тады, калі бацькі будут зацікаўленыя, намаганні выхавальнікаў не знікнуць дарма. Выхавальнікі і  бацькі мусяць быць аднадумцамі, а для гэтага неабходна праводзіць бацькоўскія сходы, кансультаванне і анкетаванне бацькоў, гутаркі з імі.

Кожны год у нашай краіне ў першую нядзелю верасня адзначаецца  свята — Дзень беларускага пісьменства. Мы са сваімі выхаванцамі таксама знаёмімся з асветнікамі зямлі беларускай: Ф. Скарынай, Е. Полацкай, Я. Коласам, Я. Купалам і іх паслядоўнікамі. Дзецям цікава ведаць і пра сваіх знакамітых землякоў: М. Засіма, Р. Шырму, А. Такарэўскага, таму арганізоўваем завочныя сустрэчы і са сваімі землякамі.  Тэматычная кніжная выстава: «Вытокі кніжнай культуры» 03.09-07.09. 2018 года. ; Літаратурна — паэтычнае свята «Родная мова — крыніца празрыстая!»   — 03.09.2018г.

           Паралельна для бацькоў ствараем інфармацыйна-кансультацыйны матэрыял па знаёмству з беларускімі пісьменнікамі, адпаведнай узросту дзіцячай літаратурай, этнаграфічнай спадчынай Беларусі. Кожны месяц выдаецца газета “Святло Радзімы”, у якой расказваецца аб значных падзеях у жыцці беларусаў.

2018 ГОД – 2019  ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ!

З гэтай мэтай мы:

  •  арганізоўваем выданне насценных газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
  • пашыраем правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў;
  • праводзім кніжныя выставы, дні беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры.

  У нас трывалыя ўзаемаадносіны: дзіцячы сад – школа.

Мы ствараем спрыяльныя ўмовы па пераемнасці дзейнасці дашкольнай установы ў пачатковай школе.

Адначасова фарміруецца яшчэ адзін вялікі кірунак працы – азнаямленне дзяцей з беларускай мовай і стварэнне беларускамоўнай атмасферы ў дзіцячай бібліятэцы.

Адбылася сустрэча з лепшымі творчымі калектывамі Брэстчыны, папулярнымі сталічнымі артыстамі і знакамітымі майстрамі мастацства Беларусі ў Лядовым палацы.

 Неаднаразова выходзілі на сцэну ў Палацы культуры нашы выхаванцы.

     Прыемна ведаць, што ёсць выхавальнікі ў дзіцячых садках, якія прыкладваюць шмат намаганняў, каб першыя словы малятаў гучалі па – беларуску. Адна з такіх выхавальніц вышэйшай катэгорыі — Талашкевіч Алена Паўлаўна.

      Скажу чэсна – я нават і не марыла, што працаваць давядзецца ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Але, як звычайна бывае, так распарадзіўся лёс. Маім выхаванцам яшчэ мала гадоў, каб самастойна зведаць свой край, размаўляць на роднай мове. Мой абавязак як педагога установы дашкольнай адукацыі, як грамадзяніна сваёй краіны, дасціпна і пераканальна растлумачыць ім, што такое родны дом, родныя мясціны, родзічы, Радзіма, Бацькаўшчына, Беларусь. Навучыць іх разумець, любіць, шанаваць родную мову, фарміраваць чуццё  абедзвюх моў, уменне карыстацца дзвюма мовамі, ведаць гісторыю сваёй краіны, адчуць свае карані. Адсюль і ўзнікла тэма, над якой я на працягу 3 гадоў працую са сваімі выхаванцамі«Беларускія народныя святы як сродак далучэння да нацыянальнай мовы і культуры».

     Яна вучыць іх любіць сваю радзіму і старонку, дае веды пра тое, як жылі беларусы раней. Актыўна выкарастоўвае ў працы творы беларускіх пісьменнікаў: вершы, казкі, калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, прыказкі, знаёміць з вырабамі з керамікі, саломы, лёну, лазы. Выхаванцы ўдзельнічаюць у традыцыйных беларускіх святах. Доўга можна пералічваць сродкі далучэння дзяцей да роднай мовы, якімі карыстаецца гэты выхавальнік. Галоўнае – гэта мець жаданне і паступова рухацца да пастаўленай мэты.

Вопыт  педагагічнай дзейнасці выхавальніцы А.  П. Талашкевіч ў жніўні 2014 года быў  адзначан на базе Брэстскага абластнога інстытута  развіцця адукацыі  і занятак па тэме «Крыніца мудрасці і ведаў» па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» для выхаванцаў старэйшага ўзросту надрукаваны ў часопісе «Пралеска» №5, 2016г.

Выхоўваюць, як вядома і слова, і справа. Любы адукаваны культурны чалавек ведае і паважае сваю культуру. Таму павінна быць справай гонару авалоданне роднай мовай, унясенне ў жыццё дзяцей нацыянальнага каларыту. Як казалі класікі, жыць у грамадстве і быць свабодным ад грамадства нельга, усе мы нясём часцінкі нацыянальнага менталітэту і перадаём іх нашым нашчадкам.

     Давайце дапаможам нашым  нашчадкам авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць іх добрымі, разумнымі, дапытлівымі, цярплівымі і уважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

                                 Не знішчым, не страцім, не загубім.

                                  Сваіх лугоў, азёр, сваіх лясоў.

                                   І родны край, і мову не разлюбім.

                                  У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.

                                                                            В. Гардзей

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.