Знаёмства з культурай, гераічнай гісторыяй і традыцыямі роднага краю – аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Без любові да малой радзімы не бывае любові да краіны ў цэлым.На другім тыдні сакавіка у ДУА «Яслі – сад №3 г. Пружаны” прайшоў рад мерапрыемстваў па тэме «Радзімы маленькі куток — наш Пружанскі гарадок» у форме экскурсій у мінулае, віктарын, рэпартажаў, прэзентацый і тэматычных выставаў выхаванцаў.